НАВІНЫ З ДУА «АЗЯРЫЧЫНСКІ НАВУЧАЛЬНА-ПЕДАГАГІЧНЫ КОМПЛЕКС ДЗІЦЯЧЫ САД-БАЗАВАЯ ШКОЛА»
Совместные мероприятия
26.10.2015 20:17

24 кастрычніка  2015  года  Азярычынская  школа  адзначыла  140 -  годдзе  сваёй дзейнасці. Суботнім  святочным  днём  школа   напоўнілася  галасамі   вучняў  і  гасцей, сярод якіх  прыемна  было  бачыць  выпускнікоў- настаўнікаў  устаноў  адукацыі  Пухавіцкага  раёна. Раздзяліць  радасць  школьнага  свята  прыехалі: намеснік  начальніка   аддзела  адукацыі, спорту  і  турызму   Пухавіцкага  райвыканкама Даніловіч  Ж.У., старшыня  Навапольскага   сельвыканкама   Сілівончык  Н.П., дырэктар  музейнага  комплекса  старажытных  народных  рамёстваў  і  тэхналогій  “ Дудуткі” Бадалоў  А.А.,ад  адміністрацыі  ОАО  “Агра-Абярэг”   начальнік  вытворчага  ўчастка  “Азярычына”  Сайкоўскі  В.Э..  На  свяце  прысутнічалі  настаўнікі-ветэраны  : Іванова  Л.Д., Ламан  Т.А., Кашкан  Т.А.

Настаўнік  гісторыі Шчаглова  Л.В. напомніла  асноўныя  даты  жыццядзйнасці  школы  за  140  гадоў  у  вершаванай   форме:

Калі чырванеюць  каліны

І  ў  вырай  спяшаюцца  дні,

Прыехалі  ў  родную  школу

І  вучні, і  госці,сябры.

Добрыя  словы  ў  адрас школы выказалі Санько  Д.Ф. які  падараваў  школьнай   бібліятэцы  сваю  апошнюю  кнігу “Асобы, якія  тварылі  гісторыю”, Ламан   М.А., Усава  А.В., Рудэня  В.У. ,Рунец  С.М.

У  свой  юбілей школа  атрымала  шмат прыемных  і  карысных  падарункаў.